| 
		 
		
		І 
		
		
		Ізноў гляджу на ручаінку 
		
		
		Сярод карэньняў чахпых дрэў: 
		
		
		Штургае з боку ў бок расьлiнку, 
		
		
		Кідае пену на сугрэў. 
		
		
		Мае прачнуліся ўспаміны 
		
		
		Далёкай сівізны жыцьця... 
		
		
		Мо шчасьця роднае краіны 
		
		
		Пачатак тут або працяг? 
		
		
		Ты хочаш, ручаёк, вадзіцай 
		
		
		Вазёрны iл хутчэй размыцъ 
		
		
		І стаць мінулага крыніцай, 
		
		
		Лягендай у народзе жыць! 
		   | 
		
		 
		
		II 
		
		
		Калісь стаялі там будовы 
		
		
		Зусім паблізу ручайка: 
		
		
		Абапал хвоі, лес дубовы 
		
		
		І цэлы шэраг хмызьняка.  
		
		
		Дапей над возерам раўніна 
		
		
		Шляхоцкі дом, веранда ў сад, 
		
		
		Паўвостраў, сенажаць, лагчына 
		
		
		І цэлы сьцяг дваровых хат. 
		
		
		Паводдаль панскага палаца 
		
		
		На беразе крутым - касъцёл, 
		
		
		Дзе мог маліцца і схавацца 
		
		
		Наш 
		
		люд 
		у час рабунку 
		сёл. 
		
		
		Шырокай стужкай роў 
		
		цягнууся 
		
		
		Уздоўж 
		паўвострава высот: 
		
		
		Паукругам 
		
		з 
		возерам самкнууся 
		- 
		
		
		У трудны час схаваць 
		народ. 
		
		
		Такі (як кажуць) двор Даугова 
		
		
		Стаяу паводдаль 
		ад 
		
		дарог; 
		
		
		Людзей працоуных 
		меу нямнога, 
		
		
		А жыу багата, без трывог.  | 
		
		 
		
		III 
		
		
		Зямля ураджайная 
		Даугова 
		
		
		Давала збожжа, буракі, 
		
		
		Каноплю, лён і бульбы многа: 
		
		
		Дабро чуць лезла у такі. 
		
		
		У лясах зьвяроў было даволі: 
		
		
		Мядзьведзяў, зайцаў, барсукоу... 
		
		
		Іх нават бачылі у полі 
		
		
		Заможных нашых мужыкоу. 
		
		
		Ваўкі, як быццам па загаду, 
		
		
		Паблізу, 
		
		недзе 
		у кустах, 
		
		
		Заводзяць дружна серэнаду: 
		
		
		Наводзяць сум, нуду і страх. 
		
		
		Якія водныя прасгоры! 
		
		
		Наловіш процьму шчупакоу. 
		
		
		Як лапці, ракі лезьлі 
		
		у 
		норы, 
		
		
		У бучы і сеці рыбакоу. 
		
		
		У лясак 
		грыбоў і ягад многа: 
		
		
		У кошык хутка набярэш - 
		
		
		Па смаку, колеру
		
		
		любог 
		... 
		
		
		І чуць да хаты данясєш. ~ 
		
		
		А колькі ў лесе 
		розных птушак! 
		
		
		Цяцерак, курачак, щпакоў... 
		
		
		Бяз ліку камароў і мушак: 
		
		
		Яны лятуць з усіх бакоў. 
		
		
		У дуплянках ліп, ялін і сосен 
		
		
		Пудамі браў янтарны мёд 
		
		
		Пчаляр з вульлёў сваіх пад восень - 
		
		
		Лічы амаль што кожны год.  |