| 
		 
		
		VII 
		
		
		Ундзіна 
		падыйшла 
		к Алесю: 
		
		
		Ах, 
		як гарыць, 
		гарыць увесь ён... 
		
		
		Ундзіна: 
		
		
		- 
		
		Алесь, 
		скажу табе 
		я сьлёзна: 
		
		
		На сэрцы 
		
		цяжка 
		і 
		
		трывожна, 
		
		
		Бо шчасьцю 
		ўжо прыишоу канец: 
		
		
		Зъ нялюбым мушу 
		
		узяць вянец. 
		
		
		Алесь: 
		
		
		- Бяжым адсюль хутчэй! ў начы 
		
		
		Мы зможам лёгка уцячы. 
		
		
		Ундзіна: 
		
		
		- Ах, любы мой Алесь, як страшна! 
		
		
		А мо застацца болей важна? 
		
		
		Алесь: 
		
		
		- На чужыне мы знойдзем хату. 
		
		
		Цябе я працай не стамлю. 
		
		
		Пасьля папросім твайго тату, 
		
		
		Каб даў жывёлу і зямлю. 
		
		
		Ундзіна: 
		
		
		- О не, ня згодзіцца ніколі. 
		
		
		А я ня маю сваей волі 
		
		
		Ісьці няведама куды, - 
		
		
		Пакінуцъ дом, шукаць бяды. 
		
		
		Алесь: 
		
		
		- Малю цябе я сэрцам сьлёзна: 
		
		
		Бяжым хутчэй адсюль 
		з табой 
		
		
		Пакуль свабодная, 
		анёл мой, 
		
		
		Пакуль для нас яшчэ ня позна. 
		
		
		Малю за наша шчасьце, лёс, 
		
		
		Каб не было дарэмных сьлёз. 
		
		
		Ундзіна: 
		
		
		- Алесь, мой мілы, сэрцу 
		
		дружа! 
		
		
		Павер, як сграшна гэтых слоў! 
		
		
		Ад iх
		
		
		мароз - і все 
		сьцюжа, 
		
		
		І стыне ў кожнай жылцы кроў. 
		
		
		Даруй мне, я не вінавата: 
		
		
		Я мушу жыць, як кажа тата, 
		
		
		Хоць не змагу цябе забыць, 
		
		
		Хоць сэрца млее і баліць. 
		
		
		Прымі, Алесь, мой падарунак, 
		
		
		Як лепшы дар мінулых дзён, 
		
		
		Як памяць аба мне, як
		
		
		сон - 
		
		
		Сардэчны,
		
		
		шчыры пацалунак. 
		 | 
		
		 
		
		VIII 
		
		
		І вось прыйшоў той дзснь Купальля 
		
		
		Дзяўчаты ля ручча стаяць, 
		
		
		Каб той дзявочыя жаданьні 
		
		
		Вяночкам змог бы расказаць. 
		
		
		Яны нясуць
		
		
		з 
		сабой гаршочкі, 
		
		
		Тулы ліюцъ з ручча ваду, 
		
		
		Паверх кладуць сває вяночкі 
		
		
		І з песьняй ставяць нахаду. 
		
		
		- Плыві, плыві, гаршочак,  
		
		
		Туды, дзе сэрца цяне. 
		
		
		Нясі, нясі вяночак 
		
		
		Туды, дзе ён ня вяне. 
		
		
		Аддай вянок у рукі 
		
		
		Таму, хто сэрцам стогне 
		
		
		Аб шчасьці. А для мукі 
		
		
		Хай лепш вянок патоне. 
		
		
		х х х 
		
		
		Плывуць па возеры 
		вяночкі: 
		
		
		Штурхае 
		вольны вецярок. 
		
		
		І бачапь зараніцы вочкі, 
		
		
		Што тоне кволенькі 
		вянок. 
		
		
		Ундзіна свой вянок спазнала: 
		
		
		І пабляднеў дзявочы твар. 
		
		
		Як моцна сэрца біцца стала. 
		
		Ў 
		грудзёх нуда, ў галоўцы жар.  | 
		
		 
		
		ІХ 
		
		
		Ужо ўзнялося ў небе слонца. 
		
		
		Яно ласкае лісьце дрэў; 
		
		
		Праменьні цягнуцца ў ваконца, 
		
		
		Ліецца птушак раньні сьпеў. 
		
		
		Прачнулісь людзі: кураць хаты, 
		
		
		Жывёлу гоняць на папар, 
		
		
		Бляюцъ авечкі і ягняты, 
		
		
		Мычаць каровы... Валіць пар. 
		
		
		Прабуджаныя двары 
		
		дзяўчаты 
		
		
		Гатовяць міртавы вянок. 
		
		
		Чакаюць і свата: 
		
		
		3 гарэлкай на стане жбанок. 
		
		
		Унцзіна хораша прьібрана: 
		
		
		Надзєты вєлюш і вянок. 
		
		
		Сядзіць, як лялька малявана, 
		
		
		Як першы 
		траўня матылёк! 
		
		
		Хлапцы у вышытых кашулях 
		
		
		Са зграбъгым сінім катуском 
		
		
		Снуюць, шумяць, як пчолы ў вуллях 
		
		
		Абняўшы 
		бёдры паяском. 
		 |